10.01.2018 “Гуляем, спяваем і вершы чытаем."Пад такой назвай дзесятага студзеня у дзіцячым садку прайшло свята на роднай мове. Да дзяцей на свята завіталі Каза, Заяц і Мяздведзь з словамі прывітання: Мы да вас прыйшлі, Каляду прынеслі. Збірайцеся, детвара, Пачынаецца гульня. Каляду сустракаць, Зіму прывячаць. Ну-ка, музыка, грай! Гульню пачынай! Выхаванцы гулялі у беларускія народныя гульні, спявалі беларускія песні, чыталі вершы беларускіх паэтаў аб родным краі, зімовых гульнях, прыродзе. Родная мова, якую засвойвае дзіця, знаёмячыся з народнымі песнямі, казкамі, гульнямі, з яўляецца тым падмуркам, на якім вырастае потым пачуцце любові да свайго роднага беларускага краю. Нам хочацца быць упэўненымі, што нашы выхаванцы не стануць людзьмі, якія не помняць свайго роду, таму што народныя традыцыі, мова выхоўваюць любоў да сваёй гісторыі, продкаў і Радзімы.