sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

21.02.2020

“Са святам, тата!”.

Пад такой назвай у дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны яслі-сад №3 “Каласок” г.Касцюковічы” прайшло свята, прысвечанае Абаронцам Айчыны. Яно праводзілася на роднай мове, таму што праходзіла 21 студзеня, у Міжнародны дзень роднай мовы.

Выхаванцы чыталі для сваіх бацькоў, дзядуль вершы, спявалі песні. А потым, як заўсёды дзве каманды “Танкісты” і “Лётчыкі”, удзельнікамі якіх з’яўляліся выхаванцы, іх бацькі і дзядулі, прымалі ўдзел у цікавых эстафетах.

Свята ўдалося. Віншуем мужчын, хлапчукоў з днём Абаронцаў Айчыны!

 

To Top ↑