sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

29.03.2021

Музычная забава "Мы вясну гукаем"

      Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла музычная забава для дзяцей ва ўзросце 5-6 гадоў "Мы вясну гукаем"

     Гуканне вясны - гэта беларускі звычай. Скончылася доўгая зіма, а на змену ёй прыйшла прыгажуня-вясна. Гэтая традыцыя мае глыбокія карані: клікаць вясну пачалі яшчэ ў старажытныя часы, калі нашы продкі былі язычнікамі. Клічуць вясну звычайна ў канцы сакавіка-пачатку красавіка.  У фальклоры беларусаў нават ёсць такая прымаўка: "на Мацея дарога пацее, на Саракі дрэвы адпускаюцца, на Аляксея рыба хвастом лёд ламае, а на Благавешчанне бусел прылятае».

     Дзеці спявалі песні, гулялі ў гульні, гралі на музычных інструментах.

 

To Top ↑