05.01.2022 Тэматычны тыдзень “Гучы беларуская мова!”Ва ўстанове дашкольнай адукацыі з выхаванцамі санаторнай сярэдняй групы і санаторнай старэйшай групы ў дні зімовых канікул спланавана і праводзіцца дзейнасць на роднай, беларускай мове. У рамках тэматычнага тыдня прайшла забава “Гучы мая мова!”. Выхаванцы з задавальненнем чыталі вершы на беларускай мове, спявалі песні, гралі на музычных інструментах, вадзілі карагоды, гулялі у народныя рухомыя гульні. ВІНШУЕМ УСІХ З НАВАГОДНІМІ СВЯТАМІ І КАЛЯДАМІ! Няхай ў новым годзе ўсе спраўдзяцца мары, Трывогі пакінуць, развеюцца хмары, Няхай толькі добрае ўсім вам спрыяе, Зямля зноў аддзячыць спаўна ураджаем. Калядная зорка шлях ўказвае шчыра, Сонца і шчасця, здароўя і міру!