sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

10.01.2019

Тыдзень беларускай мовы .

“Гучы баларуская мова” 

     Пад такой назвай ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы. У час яго правядзення асаблівая ўвага надавалась папулярызацыі беларускай мовы, бо кожны чалавек павінен ведаць сваю родную мову.

     На працягу ўсяго тыдня педагогі са сваімім выхаванцамі вялі размову на беларускай мове, чыталі вершы, казки, спявалі песні, гулялі ў беларускія народныя гульні, малявалі родныя краявіды сваей Радзімы.

   Скончыўся тыдзень беларускай мовы аднаіменным святам “Гучы беларуская мова”, у рамках якога дзеці спявалі беларускія песні, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні, сярод дзяцей дашкольнага ўзросту прайшоў конкурс чытальнікаў твораў беларускіх паэтаў, была арганізавана выстаўка малюнкаў “Мой край, мая старонка!”

   Як пісаў Іван Мележ “Мова – гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважать родны народ".

     З любові да роднага дому, сваіх родных і блізкіх, сваей роднай мовы, з вывучэння гісторыі народа, яго традыцый, культуры пачынаецца любоў да роднага краю, да Радзімы, да ўсей Зямлі.

 

To Top ↑