sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

22.03.2019

“Прыйдзі вясна жаданая”

         У рамках выканання гадавога плану работы ўстановы дашкольнай адукацыі, з мэтай пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, яе папулярызацыі, прайшло музычнае свята “Гуканне вясны”.

         Вядучыя свята запрасілі дзяцей:

Гэй, вясёлы наш народ, 
Станавіся ў карагод! 
Будзем песні спяваць, 
Будзем сонца вітаць, 
Вясну-красну гукаць! 

        Выхаванцы разам з педагогамі вадзілі карагоды, спявалі песні, чыталі вершы, гралі на дзіцячых музычных інструментах.
         На свята да дзяцей завітала Вясна-красна, якая загадвала загадкі, танчыла з дзяўчынкамі з першымі веснавымі кветкамі, гуляла з дзецьмі ў беларускія рухомыя гульні.

        Актыўны ўдзел прынялі і бацькі, якія прыйшлі на свята. Яны спявалі песню – гукалі вясну, загадвалі дзецям загадкі пра беларускіх птушак, называлі свае імёны, а таксама імёны сваіх дзяцей на беларускай мове.

        На прыканцы свята дзеці атрымалі пачастункі: птушачак – прадвеснікаў вясны, бо свята праходзіла на Саракі – прысвятак, які заўсёды святкуюць у Беларусі 22 сакавіка.  

                 Шуміць, гудзе, Вясна ідзе,
                           Шчасце і радасць людзям нясе.

Усе, хто прысутнічаў на свяце, атрымалі шмат  добрых ураджанняў.

Мы ўпэўнены, што кожны чалавек павінен ведаць родную мову, праказкі і прымаўкі свайго народа, умець спяваць народныя песні, гуляць у беларускія рухомыя гульні, цікавіцца, як беларусы спрадвеку адзначалі святы ў родным краі, з чым мы і знаёмім нашых выхаванцаў.

                Дык чаруй жа людзей паміж моваў другіх

                І гучы вечна, ярка і нова

                Мова продкаў маіх і нашчадкаў маіх –

                Беларуская родная мова!

                                                         Алесь Ставер.


To Top ↑