sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

15.11.2019

Музычная забава “Восеньскі кірмаш”

Ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшла музычная забава для дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту “Восеньскі кірмаш”. У госці да дзхяцей завіталі Восень.

Надышоў вяселля час:

Завітаў кірмаш да нас!

Восень у госці прыйшла.

Не адна яна прыйшла –

Сваіх сыночкаў, месяцаў, прывяла!

Дзеці чыталі вершы, спявалі, вадзілі карагоды, гулялі ў беларускія народные гульні, гралі на музычных інструментах.   

«Восеньскі кірмаш» і іншыя народныя святы, што праводзяцца ў садку, пранізаны духоўнай мудрасцю нашага народа, яны знаёмяць выхаванцаў з народнымі традыцыямі, спрыяюць фарміраванню патрыятычных пачуццяў.

Забава атрымалася пазнавальнай і вельмі эмацыянальнай. Такія мерапрыемствы развіваюць дзяцей духоўна. Спадзяёмся, што ўсё разумнае, добрае, вечнае, што мы, педагагічныя работнікі, пасеем у дзіцячых сэрцах, дасць плён. 

To Top ↑