sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

10.01.2020

Далучаем дзяцей да беларускай мовы

Беларуская мова – гэта дзяржаўная мова беларусаў.   Далучэнне да роднай мовы садзейнічае не толькі ўзбагачэнню мовы дзяцей дашкольнага ўзросту, але і развівае іх пазнавальныя і інтэлектуальныя магчымасці, пашырае веды пра беларускую культуру.

З 3 па 10 студзеня ва ўстанове дашкольнай адукацыі прайшоў тыдзень беларускай мовы, на працягу якога   педагогі са сваімім выхаванцамі вялі размову на беларускай мове, чыталі вершы, казкі, спявалі песні, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія рухомыя гульні, малявалі прыгожыя краявіды сваей Радзімы.

Скончыўся тыдзень беларускай мовы музычнай забавай “Гучы беларуская мова”, у час якой дзеці спявалі беларускія песні, вадзілі карагоды, чыталі вершы, гралі на музычных інструментах, гулялі ў народныя гульні.

Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям. І можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

To Top ↑