sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

06.01.2021

Тыдзень беларускай мовы.

                       Родная мова, цудоўная мова!

                                                                        Ты нашых думак уток і аснова…

                                                                                                            У. Дубоўка 

     Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў першы тыдзень новага года праходзілі зімовыя канікулы, у час якіх не праводзіцца спецыяльна-арганізаваная дзейнасць з выхаванцамі. Згодна гадавога плану ў дашкольнай установе быў праведзены тыдзень беларускай мовы.    

   Дзецям ранняга і малодшага дашкольнага ўзросту выхавальнікі чыталі творы на беларускай мове, завучвалі вершы, забаўлянкі, гулялі з імі ў беларускія народныя гульні.

   Планаванне і ўся дзейнасць з выхаванцамі сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту цалкам праходзіла на роднай мове. Педагогі вялі размовы з дзецьмі на беларускай мове, чыталі ім вершы, казкі, дзеці спявалі песні, вадзілі карагоды, гралі на музычных інструментах, адгадвалі загадкі, гулялі ў беларускія рухомыя гульні, праводзілі назіранні за з’явамі жывой і нежывой прыроды, праводзілі вопыты і эксперыменты.

   Таксама у час канікул прайшла выстава малюнкаў “Мой родны кут, мая старонка”, у якой прынялі ўдзел выхаванцы сярэдняй і старэйшай груп, а таксама іх бацькі. Яны малявалі прыгожыя краявіды сваей малой радзімы, роднага горада.

“Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа

і ўмець дасканала валодаць ёю”

                                                                              Якуб Колас

 

To Top ↑