sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

18.01.2021

Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Сумная гісторыя ў гэтай даты. У 1952 годзе ў Бангладэш (былы ўсходні Пакістан) прымусова была ўведзена мова ўрду замест роднай мовы бангла. Гэта выклікала пратэст насельніцтва. Падчас хваляванняў пяцёра студэнтаў былі застрэлены паліцыяй. Адбылося гэта ў 1959 годзе. Тыя пяць хлопцаў, што загінулі за сваю мову, сталі нацыянальнымі героямі і пакутнікамі. Цяпер мове бангла знікненне не пагражае.

         Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі. 

З легендаў i казак былых пакаленняў,
З калосся цяжкога жытоў i пшанiц,
З сузор'яў i сонечных цёплых праменняў,
З грымучага ззяння бурлiвых крынiц.
З птушынага шчэбету, шуму дубровы,
I з гора, i з радасцi, i з усяго
Таго, што лягло назаўсёды ў аснову
Святынi народа, бяссмерця яго, –
Ты выткана, дзiўная родная мова.

                                                             Максім Танк

План мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню

Дня роднай мовы

ў ДУА “Санаторны яслі сад №3 “Каласок” г. Касцюковічы

1. Размяшчэнне на сайце дзіцячага сада інфармацыі аб Міжнародным дні роднай мовы.

2. Кніжная выстава “З любоўю да роднай мовы”

3. Інфармацыйныя лісты для бацькоў “Міжнародны дзень роднай мовы”

4. Гутаркі, заняткі з выхаванцамі дашкольнага ўзросту на роднай мове.

5. Вандроўкі “Па старонках беларускіх казак”.

6. Драматызацыя беларускіх казак.

7. Гуляем з дзецьмі у беларускія народныя гульні.

 

To Top ↑