sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

21.03.2022

Музычная фальклёрная забава “Гуканне вясны” “Песні спяваем, скачам і гуляем”

У рамках выканання гадавога плану работы ўстановы дашкольнай адукацыі, з мэтай пашырэння сферы выкарыстання беларускай мовы, яе папулярызацыі, развіцця музычных творчых здольнасцей дзяцей сродкамі беларускай музыкі, выхавання цікавасці да культуры свайго народа, прайшла музычная забава “Гуканне вясны”.

      Дзеці спявалі песні, чыталі вершы, вадзілі карагоды, гралі на дзіцячых музычных інструментах. У госці да дзяцей завітала Вясна-красна

Шуміць, гудзе, Вясна ідзе,

Шчасце і радасць людзям нясе.

Яна загадвала загадкі,  дзеці танчылі з веснавымі кветкамі, гулялі ў беларускія рухомыя гульні

Усе, хто прысутнічалі на музычнай забаве, атрымалі шмат добрых, незабыўных ураджанняў.

To Top ↑