sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

09.01.2023

“Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”

Пад такой назвай ў дзіцячым садку з педагагічнымі работнікамі з мэтай удасканалення работы па патрыятычнаму выхаванню, пашырэння ведаў пра гісторыка-культурную спадчыну Беларусі, фарміравання паважлівых адносін да сваёй Радзімы, роднай мовы, прайшла інтэлектуальная гульня.

У гульні ўдзельнічалі 2 каманды: “Васількі” і “Буслікі”. З педагагічнымі работнікамі праведзены такія конкурсы, як: “Абарона назвы каманды”, “Ёсць такая зямля”, “Славутасці зямлі роднай”, “Пра Радзіму трапнае слова”, “У свеце народных традыцый” і іншыя. Удзельнікі разгадвалі крыжаванку “Чым мы ганарымся?”, прымалі ўдзел у відэа-віктарыне “Помнікі і выдатныя мясціны роднага краю”.

Мы – беларусы. Мы павінны памятаць мінулае, шанаваць сучаснае, ствараць будучае. Ад кожнага з нас залежыць, якой будзе наша дзяржава. І кожны сам павінен задаць сабе пытанне: што асабіста я магу зрабіць для Радзімы? І тады з гонарам можна сказаць: “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”.

To Top ↑