sad3@kostjukovichi.edu.by

+375 22 45 23837

10.01.2023

Дзень здароўя “Зімовыя забавы”

У рамках беларускамоўнага тыдня, у апошні дзень зімовых канікул, у дзяржаўнай установе адукацыі “Санаторны дзіцячы сад №3 г. Касцюковічы” быў арганізаваны дзень здароўя на тэму: “Зімовыя забавы”, у якім прымалі ўдзел выхаванцы сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту.

Па прыходу ў дзіцячы садок дзеці са сваімі бацькамі пераадольвалі палосы перашкод. З кіраўніком фізічнага выхавання Шунькінай К.В. выхаванцы займаліся ранішняй гімнастыкай, якая была арганізавана ў гульнявой форме.

Пасля снедання дзеці весела правялі час, прыняў удзел у фізкультурным свяце. Да дзяцей завітаў Снегавік, які дапамагаў арганізоўваць беларускія народныя гульні, цікавыя зімовыя эстафеты, такія як: “Хакей”, “Лыжнікі”, “Хто хутчэй перанясе снежны ком”, “Упрыгож ялінку”, “Зрабі сугроб” і інш.

Удзельнікі свята расказвалі вершы, адгадвалі загадкі, успомнілі зімовыя віды спорту. Фізкультурнае свята садзейнічалаўмацаванню здароўя, далучэнню выхаванцаў да беларускай мовы і культуры.

        Дзеці атрылалі добры настрой, задавальненне ад удзелу ў фізкультурным свяце.

Для нас, дарослых, вельмі важна зберагчы здароўе дзяцей, а яшчэ важней – вучыць іх саміх весці здаровы лад жыцця, тым самым берагчы сваё здароўе. А яшчэ ведаць і любіць сваю родную мову, сваю Радзіму.

To Top ↑